патрымацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Трымацца некаторы час. Распытаўся доктар, што і як, патрымаўся за ручку ў малога. Крапіва. Ганна падхапіла Дзяніску і пабегла ў напрамку страляніны. «Патрымайцеся, родныя, патрымайцеся», — шаптала яна. Шамякін. Сноп святла патрымаўся некалькі хвілін на гумне і згас. Арочка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)