паслужыць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць; зак.

1. Служыць некаторы час. Ці .. [Клім] добры ляснік, ці дрэнны — хто яго ведае. Хай паслужыць, пабачым. Ермаловіч. «Чаго, Ульянаў, за мяжу не збеглі вы?» — пытаўся суд. «Радзіме смерцю паслужу!» Вялюгін. [Таня:] — Вясёлы такі [шавец]... Усё смяецца, кажа, што цяпер туфлі надоўга паслужаць, танцаў няма... Асіпенка.

2. Стаць, з’явіцца чым‑н.; абумовіць што‑н. Паслужыць асновай. ▪ [Рэвалюцыйная сітуацыя] паслужыла адной з прычын, якія прымусілі царскі ўрад і памешчыкаў паспяшацца з адменай у Расіі прыгоннага права. Ларчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)