паралелі́зм, ‑у,
1. Роўнае, аднолькавае на ўсім працягу знаходжанне адной ад другой ліній і плоскасцей.
2. Нязменныя суадносіны і адначасовасць дзвюх з’яў, двух дзеянняў.
3. У паэтыцы — аднолькавая сінтаксічная і інтанацыйная пабудова некалькіх сказаў, якія ідуць адзін за адным.
4. У музыцы — аднолькавы інтэрвал у руху галасоў пры шматгалосым спеве.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)