папулярнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць папулярнага (у 1 знач.). Папулярнасць лекцыі.

2. Вядомасць, сімпатыі грамадскасці да каго‑, чаго‑н. Заваяваць шырокую папулярнасць. ▪ Судакову і на самым пачатку не вельмі падабалася агульная ўвага да яго асобы, таму што быў ён чалавек сціплы, нават сарамлівы, а цяпер, пасля многіх гадоў, на працягу якіх яму нязменна спадарожнічала спартыўнае шчасце, папулярнасць зрабілася яго пакутай, пастаянным неспакоем. Радкевіч. За два гады «Калгасны вожык» вылечыў нямала гультаёў, злодзеяў, п’яніц, парушальнікаў дысцыпліны, набыў вялікую папулярнасць сярод калгаснікаў. Дуброўскі. Нашы суботнія вечары карысталіся вялікай папулярнасць. Мядзёлка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)