падземны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца, залягае пад зямлёй, у нетрах зямлі. Падземныя воды. Падземныя часткі раслін. ▪ Лабановіч з невялічкім чамаданчыкам у руцэ адзін з першых сышоў з вагона і пайшоў следам за народам, з захапленнем пазіраючы на падземныя тунелі, што вялі на вакзал і ў горад. Колас. Доўга «вышкаўцы» свідравалі нетры, не адразу ім удалося дабрацца да падземных багаццяў. Кулакоўскі. // Які вядзецца, ажыццяўляецца пад зямлёй. Падземныя работы. // Які адбываецца пад зямлёй. Падземны штуршок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)