пабоі, ‑бояў; адз. няма.

Удары, якія наносяцца каму‑н. Твар, яшчэ амаль дзіцячы, быў у крыві і распух ад пабояў. Мележ. // Сляды ад гэтых удараў. На целе відаць пабоі. ▪ Раздзелі Міколку, цёплай вадой пабоі змачылі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)