пабіцца, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; ‑б’ёмся, ‑б’яцеся; заг. пабіся; зак.
1. Разбіцца на кавалкі, часткі. Графік пабіўся. Шыба пабілася. ▪ Збанок упаў на зямлю і пабіўся. Чорны.
2. Пабіць адзін аднаго. Няма тае гадзіны, каб [дзеці] не пабіліся. Колас.
3. Стукнуўшыся, разбіць сабе што‑н. У час крушэння цягніка Шайдоб моцна пабіўся і ляжаў дома. Федасеенка.
4. Псавацца ад штуршкоў, удараў. Яблыкі пабіліся. Гарбуз пабіўся.
5. Падзяліцца на часткі; расшчапіцца. Некаторыя хвоі аж на ралы пабіліся. Чорны. Веснавыя хмары пабіліся на грубы, падняліся ўверх. Грамовіч.
6. перан. Разм. Многа папрацаваць над чым‑н. Пабіцца над задачай. Пабіцца над артыкулам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)