натхне́нне, ‑я, н.

1. Стан творчага ўздыму. [Буйскі:] — Я пішу.. толькі ў хвіліны выключнага творчага натхнення. Шамякін.

2. Душэўны ўздым, захапленне. [Ціма] спыняецца і з натхненнем гаворыць сябру: — Ведаеш, я як вырасту, буду даследчыкам... Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)