мім, ‑а,
1. Невялікая камічная імправізаваная сцэнка, якая выконвалася вандроўнымі акцёрамі ў Старажытнай Грэцыі і Рыме.
2. Акцёр, які ўдзельнічаў у гэтай сцэнцы.
3. Тое, што і міміст (у 1 знач.).
[Ад грэч. minos — перайманне, пераймальнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)