месіяні́зм, ‑у, м.

Кніжн.

1. У некаторых рэлігіях — містычнае вучэнне аб прыходзе на зямлю пасланца бога для выратавання роду чалавечага.

2. Рэакцыйнае шавіністычнае вучэнне аб збавіцельнай ролі якога‑н. народа ў лёсе ўсяго чалавецтва.

[Фр. messianisme.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)