мандары́н 1, ‑а, м.

1. Вечназялёнае пладовае цытрусавае дрэва сямейства рутавых, якое расце на поўдні. Квітнелі стройныя, тонкія дрэўцы мандарынаў. Самуйлёнак.

2. Кісла-салодкі духмяны плод гэтага дрэва.

[Фр. mandarine ад ісп. mandarin.]

мандары́н 2, ‑а, м.

Гіст. Еўрапейская назва дзяржаўнага чыноўніка ў старым феадальным Кітаі. У паланкіне, раскінуўшыся, сядзеў мандарын у шырокім сінім шаўковым халаце. Маўр.

[Партуг. mandarin ад перс. mantrin — саветнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)