лавіна, ‑ы, ж.

1. Вялікая маса падаючага з гор снегу, лёду; снежны абвал. Пушчаны з гары снежны ком набывае ўсё большую і большую імклівасць і, абрастаючы снегам, павялічваючыся, ён ператвараецца ўрэшце ў грозную лавіну, якая змятае ўсё на сваім шляху. Лынькоў.

2. перан. Імклівая, нястрымная маса каго‑, чаго‑н. Лавіна коннікаў. ▪ Лавіна разгневаных людзей кінулася ўдагонку, усё змятаючы на сваім шляху. Гурскі. Праз адчыненыя насцеж парадныя дзверы з непахіснай рашучасцю імчыцца з ганка лавіна дзяцей. Гарбук.

3. у знач. прысл. лавінай. Суцэльным патокам. Танкі ішлі лавінай. ▪ Лавінай хлынулі я барака ўсе як адзін. Ішлі доўгім сабраным натоўпам, плылі адзінай хваляй. Пестрак.

[Ням. Lawine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)