куды́, прысл.
1. пытальнае. У якім напрамку?, у якое месца? — Куды, дзядзька, ідзеш? — спытаў яго вартавы салдат. Якімовіч. — А цяпер куды? — спытала Святланка. — Дзе тое метро? Васілёнак. // У пытальна-клічных сказах, калі імкнуцца спыніць каго‑н. — Куды лезеш? Назад!
2. пытальнае. Разм. На што?, для якой мэты? Куды столькі грошай патрацілі?
3. неазначальнае. Разм. У якое-небудзь месца, куды-небудзь. — Дзе хлопцы? — Пайшлі ў кіно, а можа яшчэ куды падаліся.
4. адноснае. Ужываецца ў якасці злучніка: а) у даданых сказах месца (часам з суадноснымі словамі «туды», «там» у галоўным сказе). Святлела неба, і недзе там, куды бег паравоз, разгараўся ўжо новы дзень. Асіпенка. Куды вецер вее, туды галлё гнецца. З нар.; б) у даданых дапаўняльных сказах (часам з суадносным словам «тое» ў галоўным сказе). — Хто ведае, куды вядзе вось гэта шэрая вузкая дарога? Галавач; в) у даданых азначальных сказах. Усе чамусьці павярнулі галовы ў той бок, куды накіраваўся Грышка. Чарот; г) у даданым уступальным сказе ў спалучэнні з часціцамі «ні», «б ні». [Пытляваны:] А мяне куды ні пастаў, дык я ўсюды харош. Крапіва.
5. у знач. часціцы. Разм. У спалучэнні з вышэйшай ступенню прыметнікаў і прыслоўяў абазначае: значна, намнога. Гэта кніга куды цікавейшая за тую. □ — Гляджу я на нашу моладзь, і сэрца радуецца, — кажа ён. — Такія ўмовы для яе ўсюды створаны. Нам было куды цяжэй... «Звязда».
6. у знач. часціцы. Ужываецца пры пярэчанні або пры ўнясенні паправак да сваіх слоў (звычайна з паўтарэннем слова, якое аспрэчваецца). — Паедзеш у горад? — Куды там у горад! Працаваць трэба. // З давальным склонам асабовага займенніка і звычайна з інфінітывам ужываецца для вырашэння немагчымасці чаго‑н. Куды вам да яго! □ — Ай-ёй, куды яму беднаму без нагі... — пачала маці, але Міхась перапыніў яе. Брыль. А яму, дзеду Лукашу, куды было цягнуцца пехатою за блізкі свет. Якімовіч.
•••
Куды вочы глядзяць гл. вока.
Куды груган касцей не занясе гл. груган.
Куды каторы гл. каторы.
Куды ні кінь вокам гл. кінуць.
Куды ногі нясуць гл. нага.
Куды папала гл. папасці.
Не ведаць, куды (дзе) дзецца (падзецца) гл. ведаць.
Хоць куды (у знач. вык.) — добры ва ўсіх адносінах, да ўсяго прыгодны. Гэта ж не дом, а звон. Ды і астатнія пабудовы — хоць куды. М. Ткачоў.
Хто куды гл. хто.