калдуны 1, ‑оў; адз. калдун, ‑а, м.

Клёцкі, начыненыя мясным або іншым фаршам. Калі на стале з’явіліся мае любімыя калдуны, я быў у захапленні. А калі тата сказаў, што яны зроблены з аленевага мяса, калдуны здаліся мне яшчэ смачнейшымі. Бяганская.

калдуны 2, ‑оў; адз. няма.

Пра зблытаныя, скудлачаныя валасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)