якасць, ‑і, ж.
1. Характэрная адзнака, істотная ўласцівасць, якая адрознівае адзін прадмет ад другога. Страявы афіцэр, капітан, гэты чалавек дзіўным чынам спалучаў у сабе многія якасці, самыя супрацьлеглыя. Шамякін.
2. Ступень прыгоднасці, вартасці чаго‑н. Якасць прадукцыі. ▪ [Гарлахвацкі:] Што да даклада, то ад яго якасці залежыць ваш [Тулягі] лёс у першую чаргу. Крапіва. Міхась лічыцца сёння.. адказным за якасць друку. Брыль. Аптымістычнасць — выдатная якасць мастацтва. Бугаёў.
3. У філасофіі — катэгорыя, якая выражае істотную пэўнасць прадмета, дзякуючы якой ён з’яўляецца іменна гэтым прадметам, а не іншым. Пераход колькасці ў якасць.
4. У шахматнай гульні — розніца ў цэннасці цяжкай фігуры (ладдзі) у параўнанні з лёгкай фігурай (канём, сланом).
•••
Дзяржаўны знак якасці гл. знак.
Інспекцыя па якасці гл. інспекцыя.
У якасці каго-чаго — як хто‑н. або што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)