імітацыя, ‑і, ж.

1. Майстэрскае перайманне каго‑, чаго‑н., дакладнае ўзнаўленне, падробна чаго‑н. Імітацыя чужога голасу. ▪ Капітану стала ясна — забітага неслі ад дарогі, бой — звычайная імітацыя, інсцэніроўка... Ваданосаў.

2. Падробна чаго‑н. пад што‑н.; рэч, выкананая з матэрыялу-заменніка. Імітацыя пад арэх. Імітацыя мармуру.

3. Паўтарэнне музычнага матыву (мелодыі) у другім голасе (хору, аркестра, інструмента) на які‑н. інтэрвал вышэй або ніжэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)