флексато́н, ‑а, м.

Ударны музычны інструмент, які складаецца з стальной гібкай пласцінкі і двух шарыкаў на гібкіх ножках, прымацаваных да аднаго канца гэтай пласцінкі.

[Ням. Flexaton ад лац. flexio — выгіб і грэч. tónos — павышэнне голасу, тон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)