фееры́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца феерыяй. Феерычная камедыя.
2. перан. Казачны, чароўны. Калі чорнае шкло загарадзіла ілюмінатар, падарожнікі ўбачылі сапраўды феерычную карціну. Гамолка. // Разм. Надзвычайны, дзівосны. Феерычная хуткасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)