дэпані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

1. Унесці (уносіць) дэпазіт.

2. Перадаць (перадаваць) на захаванне. Дэпаніраваць ратыфікацыйныя граматы.

[Ад лац. deponere.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)