дапрада́ць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дапрасці.

дапрада́ць ​2, ‑даю, ‑даеш, ‑дае; ‑даём, ‑даяце; зак., што.

Закончыць продаж чаго‑н., што засталося непрададзеным; прадаць дадаткова. Дапрадаць тавар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)