чэрап, ‑а; мн. чарапы, ‑оў; м.

1. Шкілет галавы пазваночных і чалавека. Трапіўся б, скажам, на дарозе воўк (а іх тут багата зімою цягаецца), — Федзя адразу раскроіў бы яму чэрап і прыцягнуў у сяло. Ваданосаў. У супрацьлеглым канцы паляны мы знаходзім чэрап лася з пазваночным хрыбтом і абгрызеную лапатку. В. Вольскі. // Паверхня, верхняя частка галавы. Рэдкія валасы ледзь прыхоўваюць вылыселы чэрап. Мурашка.

2. часцей мн. (чарапы, ‑оў). Абломак, асколак разбітага глінянага, шклянога, фарфоравага і пад. посуду. [Максім Астаповіч] зняў з акна вазончык і вынес на двор.., разбіў аб камень пасудзіну, усім вільготным влепкам узяў з чарапоў зямлю з раслінай і пасадзіў у .. зямлю. Чорны. Калі Базылёва маці агледзелася і знайшла чарапы ад збана, яна ўсю віну ўзлажыла на Янку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)