асо́ба, ‑ы, ж.
1. Сукупнасць уласцівасцей пэўнага чалавека, якія складаюць яго індывідуальнасць. Усебаковае развіццё асобы. // Чалавек з пункту погляду яго характару, паводзін, становішча і г. д. Гераічная асоба. Бязвольная асоба.
2. Асобны чалавек у грамадстве; індывідуум. Роля асобы ў гісторыі. Прыватная асоба.
3. (з адценнем іроніі). Чалавек, які трымае сябе важна, ганарліва; персона. Ну, словам, дзядзька наш — асоба! Колас. // У спалучэнні з ускоснымі склонамі займенніка «свой» або прыметніка «уласны» азначае: самога сябе, самому сабе і г. д. Машыніст па-свойму зразумеў ўсмешку, як пэўную даніну сваёй асобе. Лынькоў. [Саламон] злавіў сябе на тым, што вельмі дбае аб сваёй уласнай асобе. Бядуля.
4. Пра чалавека (часцей жаночага полу), калі не хочуць назваць яго імя. Асоба, якая званіла, відаць, пакрыўдзілася і павесіла трубку. Гурскі.
5. Граматычная катэгорыя, якая паказвае адносіны дзеяння да таго, хто гаворыць; адзначаецца як формай дзеяслова, так і пэўнай групай займеннікаў. Асоба дзеяслова. Дзеяслоў у трэцяй асобе.
•••
Давераная асоба — чалавек, якому што‑н. давяраецца, які можа дзейнічаць ад імя таго, хто давярае.
Дзеючая асоба — персанаж у драматургічным творы.
Зацікаўленая асоба — асоба, якая мае інтарэс да якой‑н. справы.
Службовая асоба — асоба, якая займае якую‑н. пасаду ў дзяржаўным апараце.
Трэцяя асоба — асоба, якая з’яўляецца пабочнай у адносінах да спрэчкі паміж двума бакамі.
Юрыдычная асоба — установа, прадпрыемства ці арганізацыя як носьбіт правоў і абавязкаў.