аку́стыка, ‑і,
1. Раздзел фізікі, які вывучае гукавыя з’явы.
2. Чутнасць гукаў у якім‑н. памяшканні, абумоўленая формай і матэрыялам гэтага памяшкання.
[Ад грэч. akustikos — слыхавы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)