адносна,
1. прысл. У нейкай меры, ступені; больш ці менш; параўнальна. Цяпер.. [юнакі і дзяўчаты] адносна ціха, паддаўшыся агульнаму настрою, адпачываюць у цяні. Брыль.
2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «адносна» выражае аб’ектныя адносіны: прыназоўнік паказвае на асобу, прадмет або паняцце, да якога мае дачыненне тое, што выказваецца. Адносна гэтай справы яшчэ нельга нічога сказаць. ▪ У нас няма сумнення адносна адзінай ідэйнай прыроды сучаснай савецкай літаратуры сацыялістычнага рэалізму. Перкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)