шпаклява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што (спец.).

Замазваць, запаўняць трэшчыны, шчыліны спецыяльным саставам перад паліроўкай, фарбаваннем.

Ш. сцены.

Ш. падлогу.

|| зак. зашпаклява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны.

|| наз. шпаклява́нне, -я, н. і шпаклёўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

|| прым. шпаклёвачны, -ая, -ае.

Шпаклёвачныя работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)