часо́піс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Перыядычнае выданне ў выглядзе кніжкі, у якой змешчаны артыкулы або мастацкія творы розных аўтараў.

Аформіць падпіску на часопісы і газеты.

|| прым. часо́пісны, -ая, -ае.

Ч. варыянт рамана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)