цярпі́мы, -ая, -ае.

1. Такі, які можна цярпець, з якім можна мірыцца.

Цярпімыя ўмовы жыцця.

2. Які ўмее мірыцца з кім-, чым-н.; памяркоўны.

Цярпімыя адносіны да чаго-н.

|| наз. цярпі́масць, -і, ж.

Ц. да чужых выказванняў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)