цкава́ць, цкую́, цкуе́ш, цкуе́; цкуём, цкуяце́, цкую́ць; цкуй; цкава́ны; незак., каго-што і без дап.

1. кім. Напускаць сабак на каго-н.; нацкоўваць.

Ц. сабакамі.

2. перан. Мучыць нападкамі, праследаваць.

|| зак. зацкава́ць, -кую́, -куе́ш, -куе́; -куём, -куяце́, -кую́ць; -ку́й; -кава́ны.

|| наз. цкава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)