ца́ца, -ы, мн. -ы, цац, ж. (разм.).

1. Рэч, якая служыць для забаўляння дзяцей; цацка.

2. Пра спакойнае, паслухмянае дзіця.

Ц.-хлопчык, слухае маму.

3. Пра таго, хто важнічае, мае вялікія прэтэнзіі (неадабр.).

О, гэта добрая ц.!

Цаца-цаца, ды ў кішэнь (разм.) — пра таго, хто не праміне ўзяць чужое.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)