ухапі́цца, ухаплю́ся, ухо́пішся, ухо́піцца; зак.

1. за каго-што. Схапіцца, узяцца.

У. за крысо.

У. за поручань.

2. перан., за што. Узяцца старанна за якую-н. справу; выкарыстаць што-н. у сваіх інтарэсах.

У. за работу.

У. за цікавую думку, за каштоўную прапанову.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)