у́рна, -ы,
1. Пасудзіна, звычайна ў выглядзе вазы, для пахавання, захавання ў калумбарыі праху нябожчыкаў, падвергнутых спальванню.
2. Скрынка з вузкай адтулінай для апускання выбарчых бюлетэняў.
3. Спецыяльнае ёмішча, якое ўстанаўліваецца на вуліцах для смецця, акуркаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)