упі́цца², уп’ю́ся, уп’е́шся, уп’е́цца; уп’ёмся, уп’яце́ся, уп’ю́цца; упі́ўся, -піла́ся, -ло́ся; упі́ся; зак.

1. Напіцца дап’яна.

У. ад віна.

2. перан., чым. Атрымаць асалоду, зачаравацца чым-н. (кніжн.).

У. гармоніяй гукаў.

|| незак. упіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)