уніжа́льны, -ая, -ае.

1. Зневажальны для чыёй-н. годнасці.

Уніжальныя адносіны.

2. У граматыцы: які мае адносіны да ўтварэння назоўнікаў і прыметнікаў, што маюць адценне зневажальнасці, пагардлівасці.

|| наз. уніжа́льнасць, -і, ж.

Адценне ўніжальнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)