узмацне́лы, -ая, -ае.

1. Які ўзмацнеў, павялічыўся ў сіле, стаў больш трывалым.

У. вецер.

Узмацнелая дружба.

2. Які стаў больш здаровым, моцным.

У. падлетак.

3. Які атрымаў больш шырокі размах і арганізаванасць.

Узмацнелыя атрады партызан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)