тарпедава́ць, -ду́ю, -ду́еш, -ду́е; -ду́й; -дава́ны; зак. і незак., што.

1. Атакаваць, паразіць (паражаць) тарпедаю.

Т. варожыя караблі.

2. перан. Падарваць (падрываць), парушыць (парушаць) знутры.

Т. перагаворы.

|| наз. тарпедава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)