рэфле́кс, -у, мн. -ы, -аў, м.

Міжвольная рэакцыя арганізма на знешнія або ўнутраныя раздражняльнікі.

Рэфлексы галаўнога мозга.

Безумоўны р. (прыроджаны). Умоўны р. (набыты ў выніку неаднаразовага ўздзеяння раздражняльнікаў).

|| прым. рэфлекто́рны, -ая, -ае і рэфлекты́ўны, -ая, -ае.

Рэфлекторная рэакцыя.

Рэфлектыўныя рухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)