расчарці́ць, -чарчу́, -чэ́рціш, -чэ́рціць; -чэ́рцім, -чэ́рціце, -чэ́рцяць; -чэ́рчаны; зак., што.

Нанесці на што-н. штрыхі, лініі ў патрэбных кірунках.

Р. паперу.

|| незак. расчэ́рчваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расчэ́рчванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)