размякчы́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; зак.

1. Стаць мяккім, размякнуць пад уздзеяннем чаго-н.

Пластылін размякчыўся ў цяпле.

2. перан. Прыйсці ў стан душэўнай лагоднасці, стаць ласкавым, добрым.

|| незак. размякча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. размякчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)