разлажы́цца¹, -лажу́ся, -ло́жышся, -ло́жыцца; зак.

Тое, што і раскласціся¹.

Разлажыўся са сваімі рэчамі па ўсёй хаце.

|| незак. расклада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і раскла́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)