раздушы́ць, -душу́, -ду́шыш, -ду́шыць; -ду́шаны; зак., каго-што.

1. Моцна націснуўшы, змяць, расплюшчыць.

Р. яйка.

Р. ягады.

2. Прыціснуўшы чым-н. цяжкім, душачы, забіць або скалечыць.

Р. грудную клетку.

|| незак. разду́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)