разгалінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

1. Раздзяліць на некалькі частак, ліній, якія ідуць ад аднаго пункта ў розныя бакі.

Р. чыгуначны пуць.

2. Раздзяліць на часткі, аддзелы, аддзяленні і пад.

|| незак. разгаліно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. разгалінава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)