пу́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Пусты, без расліннасці ўчастак зямлі або пакінуты ўчастак зямлі, які не апрацоўваецца.

Забудаваць пустку дамамі.

2. Пустое, бязлюднае памяшканне.

|| прым. пу́сткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)