пры́ступ, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. прыступіць.

2. Атака, штурм.

Ісці на п.

Прыступам захапіць горад.

3. Вострае праяўленне адзнак хваробы, страху і пад.

П. кашлю. П. рэўнасці.

Сардэчны п.

Ані прыступу да каго (разм.) — не магчы падысці, звярнуцца да каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)