прасвіста́ць, -ішчу́, -ішчаш, -і́шча; -ішчы́; зак.

1. Абазвацца свістам, свіснуць.

2. што. Выканаць свістам (якую-н. мелодыю).

П. матыў знаёмай песні.

3. Праляцець са свістам.

Прасвістала куля.

4. Правесці які-н. час свішчучы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)