прапаце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. Моцна спацець, выдзеліць многа поту.

П. ад лякарства.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Насыціцца потам.

Шапка прапацела.

3. перан. Правесці які-н. час у цяжкай рабоце (разм.).

П. над чарцяжом дацямна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)