прапа́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Выпарыць (у 1 знач.) як належыць, апрацаваць парай.

П. драўніну.

|| незак. прапа́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прапа́рванне, -я, н. і прапа́рка, -і, ДМ -рцы, ж.

|| прым. прапа́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)