полк, палка́, мн. палкі́, палко́ў, м.

1. Вайсковая адзінка, якая звычайна ўваходзіць у склад дывізіі або брыгады.

Гвардзейскі п.

Авіяцыйны п.

2. перан., каго (чаго). Мноства, натоўп (разм.).

П. памочнікаў.

У нашым палку прыбыло (разм.) — нас стала больш.

|| прым. палкавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)