по́дмазка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. Кавалачак сала, здору і пад., якім падмазваюць скавараду, калі пякуць бліны.

2. перан. Хабар, грошы або матэрыяльныя каштоўнасці, якія даюцца службовай асобе як подкуп (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)