паясні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

1. Частка спіны крыху ніжэй пояса, таліі.

Боль у паясніцы.

2. Паласа тканіны, якая прышываецца да верхняй часткі спадніцы, штаноў.

Прышыць паясніцу да спадніцы.

|| прым. паясні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)