панасяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Зрабіць вялікую колькасць насечак на чым-н.

П. напільнікі.

2. чаго. Насячы, ссячы вялікую колькасць чаго-н.

П. жэрдак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)